Беларуская Служба

Польшча можа атрымаць значна больш за тысячу амерыканскіх вайскоўцаў

25.06.2020 10:05
Пакуль незразумела, колькі салдат з Германіі можа трапіць у Польшчу, ці калі гэта можа адбыцца.
.   . , 24  2020 .,
А. Дуда і Д. Трамп, 24 чэрвеня 2020 г., ВашынгтонPhoto: PAP/Leszek Szymański

У Польшчу можа прыехаць значна больш за тысячу амерыканскіх вайскоўцаў – так па выніках сустрэчы з прэзідэнтам ЗША падчас інтэрв'ю Польскаму радыё заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда. Учора, 25 чэрвеня, прэзідэнт Дуда сустрэўся ў Вашынгтоне з Дональдам Трампам, і той абвясціў, што частка войскаў, выведзеных з Нямеччыны, можа патрапіць у Польшчу.

ЗША хочуць вывесці з Германіі каля 9 тысяч чалавек. Дуда і Трамп год таму падпісалі пагадненне, згодна з якім у Польшчу павінна трапіць тысяча амерыканскіх жаўнераў. Прэзідэнт Анджэй Дуда казаў у інтэрвʼю Польскаму радыё, што новая дэкларацыя Дональда Трампа азначае, што новых сілаў ЗША ў Польшчы можа быць больш за тысячу.

Пакуль незразумела, колькі салдат з Германіі можа трапіць у Польшчу, ці калі гэта можа адбыцца. Аднак, прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што на дадзены момант з боку ЗША прынята палітычнае рашэнне:

-Таксама гаворыцца і пра некалькі тысяч. Вядома, гэта будзе амерыканскае рашэнне, якое прымецца ў кансультацыі з намі. Гэта рашэнне патрабуе яшчэ многа працы. Аднак, цяпер быў вызначаны кірунак, было прынятае палітычнае рашэнне. Праца працягваецца.

Таксама ўчора падчас сустрэчы Дональда Трампа і Анджэя Дуды ў Вашынгтоне было абвешчана аб тым, што Польшча і ЗША абʼяднаюць намаганні ў барацьбе з дэзінфармацыяй, асабліва ў дачыненні да гістарычных фактаў пра Другую сусветную вайну. Такі запіс зʼявіўся ў сумеснай заяве пасля перамоваў прэзідэнтаў. Таксама прэзідэнты абмеркавалі сумесную працу над вакцынай супраць каранавіруса і эканамічнае супрацоўніцтва.

IAR/эж