Кіраўнік урада Польшчы Матэвуш Маравецкі быў госцем Радыё Лодзь і тэлеканалу TVP3 Лодзь. У размове з журналістамі прэм'ер запэўніў, што Польшчы не пагражае паўторнае «замарожванне» гаспадаркі праз эпідэмію каранавіруса.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі абвясціў, што студэнты, як заўжды, распачнуць заняткі на пачатку кастрычніка, а дзеці вернуцца ў школы на пачатку верасня.
Паводле Міністэрства аховы здароўя Польшчы, станам на 25 чэрвеня, 33 119 чалавек атрымалі станоўчы вынік тэсту на каранавірус Sars-Cov-2. З пачатку эпідэміі ад наступстваў гэтай хваробы памерлі 1412 жыхароў Польшчы.
PAP/эж