Роўна 44 гады таму, 25 чэрвеня 1976 года, урад ПНР пад кіраўніцтва ПАРП абвясціў аб рэзкім павышэнні коштаў на харчовыя тавары, што выклікала хвалю незадаволенасці сярод рабочых у Радаме, якія пачалі стыхійны страйк.
Страйкавалі 80 тысяч чалавек не менш, чым на 90 фабрыках і заводах. У Радаме, Урсусе і Плоцку людзі выйшлі на вуліцы, патрабуючы хлеба і волі. У Радаме рабочыя падпалілі будынак ваяводскага камітэту ПАРП.
Атмасферу 25 чэрвеня 1976 года ўспамінае Лешак Клузіньскі, якому тады было 16 гадоў:
-Было захапленне. Я думаў, што мы перажываем гістарычную хвіліну, вялікую падзею. Прычынай усяго гэтага было незадавальненне палітычным ладам, гэта не была барацьба выключна за штодзённы хлеб.
Пратэст працоўных быў жорстка падаўлены, пасля пачаліся рэпрэсіі. Многія рабочыя, якія ўдзельнічалі ў забастоўках, былі арыштаваныя, каля 300 з іх былі асуджаныя, яшчэ больш за тысячу звольненыя з працы.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, сёлета традыцыйныя масавыя ўрачыстасці з нагоды чарговай гадавіны «радамскіх забастовак» былі адмененыя.
IAR/эж