Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы пра АЭС: Аналізуем тэхналогіі і шукаем партнёраў

25.06.2020 16:07
Матэвуш Маравецкі: Лепшымі партнёрамі з'яўляюцца правераныя партнёры з НАТА, з дэмакратычнага свету.
   .
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.PAP/Radek Pietruszka

Аналіз тэхналогій, пошук інвестыцыйных партнёраў і тэхналогій – гэта, паводле прэм'ера Матэвуша Маравецкага ключавыя пытанні, звязаныя з планамі будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Польшчы.

Учора ў Белым доме прэзідэнты Польшчы і ЗША Анджэй Дуда і Дональд Трамп абвясцілі аб супрацоўніцтве па развіцці польскага грамадзянскага ядзернага сектара.

Прэм'ер заявіў, што Польшча аналізуе ці рабіць стаўку на меншыя, ці вялікія рэактары. Матэвуш Маравецкі таксама гаварыў пра важнасць выбару інвестыцыйнага партнёра:

- Лепшымі партнёрамі з'яўляюцца правераныя партнёры з НАТА, з дэмакратычнага свету, з якімі можна супрацоўнічаць на аснове доўгатэрміновых кантрактаў, бяспекі паставак.

Кіраўнік урада таксама падкрэсліў, што ў сувязі з будаўніцтвам АЭС польскія ўлады зацікаўлены ў перадачы тэхналогій.

Па словах упаўнаважанага ўрада па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пятра Наімскага, першы польскі рэактар павінен быць запушчаны да 2033 года.

аз