Старшыня Польскага нацыянальнага фонду Марцін Зажэцкі сказаў, што дапамога трапіць, між іншым, у парафіі Гродненскай дыяцэзіі і лякальных уладаў у Наваградку, Ваўкавыску, Іўі і Вялікай Бераставіцы:
-10 тысяч штук перададзеная ў Беларусь, з гэтага шэсць тысяч у каталіцкія парафія, астатнія лакальным уладам, польскім школам, школам польскай Мацежы, школе імя Стэфана Баторыя. У Літве індывідуальныя ахоўныя экраны трапяць у госпіс блаславёнага ксяндза Сапоцькі. Мы перакананыя, што дзякуючы гэтаму мы будуем добрыя міжнародныя адносіны.
Міністр Ян Дзядзічак, упаўнаважаны ўраду па справах палякаў за мяжой, сказаў, што высланыя сродкі ратуюць жыццё:
-Сапраўдных сяброў пазнаецца ў бядзе. Польшча памятае пра сваіх суайчыннікаў у Беларусі. Польшча памятае пра беларусаў у патрэбе. Мы перадаем таксама ахоўныя сродкі ў адзіны ў Літве госпіс, які вядзе польская манашка Міхаэля Рак.
Авіятранспарт з медычным абсталяваннем Польскі нацыянальны фонд выслаў ужо ў Грузію, Арменію і Украіну.
ав