Амаль ¾ гарадскіх гатэляў і амаль палова размешчаных па-за межамі гарадоў інфармуюць, што на ліпень і жнівень зарэзерваваныя толькі 20% пакояў, інфармуе «Rzeczpospolita».
Магчымасць адкрыцця гатэляў з пачаткам траўня не прынесла гатэлям ні большай колькасці гасцей, ні відавочнага паляпшэння слабой фінансавай сітуацыі.
Прадстаўнікі гатэльнага бізнесу не ўтойваюць: сітуацыя горшая, чым яны спадзяваліся. Паводле чэрвеньскага аналізу Гандлёвай палаты польскай гасцінічнай індустрыі, 87% гатэляў маюць праблемы з падтрыманнем фінансавай ліквіднасці. 1/3 была вымушаная звольніць працаўнікоў, 2/3 вырашылі панізіць цэны.
Паводле газеты, у траўні, на працягу першых трох тыдняў пасля адкрыцця, наведвальнасць не перавысіла 10%. Расчараваннем аказаўся доўгі чэрвеньскі ўікэнд: толькі ¼ гатэляў мела занятыя 40% месцаў. Аказваецца, што прагнозы на вакацыйныя месяцы таксама вельмі слабыя. Амаль ¾ гарадскіх гатэляў і амаль палова размешчаных па-за межамі гораду інфармуюць, што на ліпень і жнівень зарэзерваваныя толькі 20% пакояў.
Паводле выдання, самыя лепшыя перспектывы маюць гатэлі ў папулярных курортах.
ав