Старшыня Канферэнцыі эпіскапаты Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гaндэцкі (Stanisław Gądecki) звярнуўся з просьбай выконваць санітарныя абмежаванні ў часе вакацыяў, у тым ліку закрываць рот і нос падчас набажэнстваў.
У спецыяльным лісце, адрасаваным вернікам, арцыбіскуп папярэджвае, што час водпускаў можа адмоўна пауплываць на захаванне правілаў бяспекі, звязаных з пандэміяй каранавіруса. Ён нагадаў, што „эпідэмія не скончылася”.
Станіслаў Гандэцкі заклікаў, каб маскі ў касцёлах надзявалі не толькі вернікі, але і святары, якія служаць імшы. Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць дэзінфекцыі рук і захавання дыстанцыі.
Старшыня Канферэнцыі эпіскапаты Польшчы таксама пажадаў усім паспяховага і бяспечнага адпачынку падчас вакацыяў.
аз