Беларуская Служба

Упершыню ў гісторыі палякі абіраюць прэзідэнта на змешаных выбарах

28.06.2020 09:17
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы паведаміла, што апоўдні яўка на прэзідэнцкіх выбарах склала 24,08 %. Дадзеныя паступілі з усіх выбарчых камісіяў краіны.
Zdjęcie ilustracyjneFoto: PAPTytus Żmijewski
Zdjęcie ilustracyjneFoto: PAP/Tytus Żmijewski.

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 7 раніцы. Палякі абіраюць кіраўніка дзяржавы з ліку 11 прэтэндэнтаў, уключаючы цяперашняга прэзідэнта Анджэя Дуду.

Сярод яго супернікаў на пасаду прэзідэнта – мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, вядомы журналіст Шымон Галоўня, правы палітык Кшыштаф Босак, левы Роберт Бедрань і лідар Сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Пяць іншых кандыдатаў – прадпрымальнік, які нядаўна стаў палітыкам Марэк Якубяк, акадэмік Міраслаў Піятроўскі, бізнесовец Павел Танайна, палітык і грамадскі дзеяч Вальдэмар Віткоўскі і самазаняты Станіслаў Жуўтэк.

Паводле ноаваўвядзенняў у польскае заканадаўства, які былі выкліканыя эпідэміяй кранавіруса Sars-Cov-2, сёлета прэзідэнцкія выбары ў Польшчы праходзяць па змяшанай сістэме – па пошце і традыцыйнае галасаванне на ўчастку. Афіцыйныя вынікі галасавання, як чакаецца, будуць абвешчаныя на працягу бліжэйшых некалькіх дзён.

Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў, то другі тур выбараў адбудзецца праз два тыдні, 12 ліпеня.

Па словах намесніка міністра замежных спраў, рэкордныя 387 000 палякаў замежжа зарэгістраваліся для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Выбары прэзідэнта Польшчы першапачаткова планаваліся на 10 траўня, але не адбыліся праз эпідэмію.

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы паведаміла, што апоўдні яўка на прэзідэнцкіх выбарах склала 24,08 %. Дадзеныя паступілі з усіх выбарчых камісіяў краіны.

PR/эж


Выбарчая кампанія ў Польшчы: абяцанні кандыдатаў (ФОТА)

20.06.2020 09:38
28 чэрвеня ў Польшчы пройдуць прэзідэнцкія выбары. Засталося восем дзён, выбарчая кампанія набірае абароты.

Польшча завяршае выбарчую кампанію 

26.06.2020 17:22
Апоўначы ў краіне распачынаецца перадвыбарчая цішыня, а ўжо ў нядзелю крыху больш за 30 млн выбарцаў вырашаць, хто стане новым кіраўніком дзяржавы.

У Польшчы працягваецца выбарчая цішыня

27.06.2020 08:01
Дзяржаўная выбарчая камісія нагадвае, што выбарчая цішыня датычыць таксама інтэрнэту.