Пачынаючы з пятніцы больш за тысячу пажарных змагаюцца з наступствамі навальніц і бураў, якія прайшлі над Падкарпаццем. Вада падтапіла некалькі сотняў будынкаў і разбурыла дарогі, 6,5 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці.
Уначы вада затапіла Ясельскі і Кросненьскі паветы Падкарпацкага ваяводства. У падпкарпацкіх мясцовасцях праз залевы, было эвакуявана больш за за 40 чалавек, паведамляе прэсавы сакратара мясцовай управы Пажарнай варты Марцін Бэтлея:
-На шчасце ніхто не пацярпеў. Цягам астатніх сутак на Падкарпацці працавала больш за 200 ратавальнікаў Дзяржаўнай пажарнай варты. Таксама на Падкарпацце прыехалі тры разлікі, якія спецыялізуюцца на барацьбе з павадкамі. Зараз мы працягнем працу на падтопленых тэрыторыях. Перад усім адкачваем ваду з затопленых будынкаў.
Узровень вады на рэках у паўднёвае-усходняй частцы Польшчы працягвае расці, аднак пакуль крытычныя паказнікі не дасягнутыя.
IAR/эж