Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

64 гады таму ў Познані пачалося паўстанне рабочых

28.06.2020 15:46
Камуністычная ўлада падавіла паўстанне рабочых, выкарыстоўваючы самалёты, танкі і агнястрэльную зброю.
  , ,  1956 .
Рабочыя на танку, Познаь, чэрвень 1956 г.Foto: Instytut Pamięci Narodowej

28 чэрвеня 1956 года рабочыя Заводу імя Сталіна ў Познані распачалі забастоўку і арганізавалі вулічную дэманстрацыю.

У чэрвені 1956 года ўпершыню ў ПНР рабочыя зладзілі генеральную забастоўку і выйшлі на вуліцы, дэманструючы незадаволенасць і нязгоду з сітуацыяй у краіне. У руках познаньскія рабочыя трымалі лозунгі: «Мы хочам свабоды», «Мы хочам хлеба», «Мы хочам рэлігіі ў школах».

Падчас паўстання рабочых у Познані напрыканцы чэрвені 1956 года загінулі 57 чалавек – 49 пратэстоўцаў, сярод іх – 13-гадовы хлопчык Ромэк Стшалкоўскі і восем супрацоўнікаў сілавых структур. Камуністычная ўлада падавіла паўстанне рабочых, выкарыстоўваючы самалёты, танкі і агнястрэльную зброю.

IAR/эж