Польскі ўрад завяршыў першы этап працы над Вадароднай стратэгіяй да 2030 года. Увосень пачнуцца міжсектарныя кансультацыі над стратэгіяй, сказаў міністр па справах клімату Міхал Куртыка.
Чыноўнік падкрэсліў, што вадарод можа стаць адным з відаў паліва будучыні, а яго распаўсюджванне – імпульсам для трансфармацыі эканомікі.
- Мы хочам, каб стратэгія была прынята як мага хутчэй. Мы хочам, каб восенню пачаліся кансультацыі. Нашай мэтай ёсць будаўніцтва вадародных установак магутнасцю 2-4 ГВт.
Куртыка дадаў, што новы «вадародны закон» будзе ўтрымліваць узгодненую сістэму тэхнічных стандартаў.
- Вадарод можа стаць адным з відаў паліва будучыні і імпульсам для пераадолення крызісу і пераўтварэння эканомікі.
Прэзідэнт канцэрну PGNIG Ежы Квецінскі сказаў, што перспектывы вадароду спрыяльныя, і нават чвэрць энергетычнага комплексу Еўропы можа абапірацца на вадародныя тэхналогіі.
- Гэта выдатная магчымасць для Польшчы. Мы ўжо цяпер з'яўляемся сусветным лідарам па вытворчасці вадароду.
Паводле ацэнак Міністэрства па справах клімату, развіццё вадароднай галіны ў наступнае дзесяцігоддзе можа істотна паспрыяць скарачэнню выкідаў парніковых газаў і іншых забруджвальных рэчываў у атмасферу, у прыватнасці, з транспартнага сектара.
Міністэрства таксама чакае павелічэння спажывання вадароду ў ацяпленні, дзякуючы развіццю вадародных тэхналогіі. Прамысловы і навуковы патэнцыял Польшчы дазваляе пабудаваць фабрыку паліўных элементаў і электралізёраў. Міністэрства спрабуе стварыць найлепшыя ўмовы для інвестыцыяў у гэтую тэхналогію ў Польшчы.
ПР/юл