Беларуская Служба

У Інтэрнэце будзе выкладзена база ахвяр Валынскай разні

08.07.2020 10:11
Інтэрнэт-рэсурс будзе запушчаны да суботы, 11 ліпеня, калі Польшча адзначае Дзень памяці ахвяраў генацыду грамадзян Другой Рэчы Паспалітай на Валыні.
Вянок ускладзены на месцы неіснуючай ужо сёння польскай вёскі на ВалыніPAP/Jacek Turczyk

У Інтэрнэце будзе даступна больш за 17 000 запісаў, прадстаўлены Інстытутам нацыянальнай памяці, прысвечаных ахвярам Валынскай разні. Асноўная мэта праекта – ушанаваць памяць ахвяр генацыду, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю на Валыні і Усходняй Малой Польшчы ў 1939-1945 гадах украінскімі нацыяналістамі. 

«Гэта людзі, якія не атрымалі належнага пахавання. Інстытут нацыянальнай памяці IPN хоча часткова вызначыць прозвішчы і колькасць забітых» - кажа Марэк Дамброўскі (Marek Dąbrowski) з Архіва Інстытута нацыянальнай памяці.

Гэта інфармацыя пра асобных людзей, пра сем'і а таксама пра факты злачынства. Гэта персанальныя дадзеныя, то бок, імя і прозвішча, дзень нараджэння, нацыянальная і этнічная прыналежнасць, акалічнасці смерці, да некаторых далучаныя здымкі ахвяр.

Марэк Дамброўскі адзначае, што важнай часткай базы зʼяўляецца таксама мапа злачынства. На мапе пазначана месца смерці ахвяр.

База будзе запушчана да суботы, 11 ліпеня, калі Польшча адзначае Дзень памяці ахвяраў генацыду грамадзян Другой Рэчы Паспалітай на Валыні. База даных будзе даступная на партале zbrodniawolynska.pl, якім кіруе Інстытут нацыянальнай памяці.

11 і 12 ліпеня спаўняецца 77 гадоў з моманту кульмінацыі валынска-галіцкага злачынства, у выніку якога ў 1940-я гады на Валыні і ўсходняй Галіцыі членамі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) і Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) былі забітыя 100 000 палякаў – мужчыны, жанчыны і дзеці.

яс