Беларуская Служба

Палякі выбралі прэзідэнта краіны

12.07.2020 21:04
Паводле першых вынікаў экзіт-полаў, на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы перамог дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда.
  .
Прэзідэнт Анджэй Дуда. PAP/Darek Delmanowicz

А 21.00 гадзіне (паводле мясцовага часу) ў Польшчы былі зачыненыя выбарчыя ўчасткі. Такім чынам закончылася галасаванне ў рамках другога тура прэзідэнцкіх выбараў. За галоўную пасаду ў дзяржаве змагаліся: дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда пры падтрымцы кіроўных Аб’яднаных правых сілаў і кандыдат ад апазіцыйнай „Грамадзянскай кааліцыі” мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Паводле першых вынікаў экзіт-полаў прэзідэнтам краіны быў пераабраны Анджэй Дуда,  якога падтрымалі 50,4 працэнта выбаршчыкаў.  Рафал Тшаскоўскі набраў 49,6 працэнта  галасоў выбаршчыкаў. Паводле ўступных вынікаў, выбарчая яўка на другім туры склала 68,9 працэнтаў.

Падчас другога тура прэзідэнцкіх выбараў у краіне і за яе межамі працавала больш за 27 тысяч 200 выбарчых акругаў. Больш за 29 мільёнаў грамадзян мела права голасу, у тым ліку больш за 519 тысяч за мяжой.

Нагадваем, у першым туры за Анджэя Дуду прагаласавалі 43,5 працэнта палякаў, а Рафала Траскоўскага падтрымалі 30,46 працэнта выбаршчыкаў.

Выбараў яўка ў першым туры склала 64,4 працэнта, гэта адзін з найлепшых вынікаў у гісторыі Польшчы.

аз