22 ліпеня адзначаецца 76-я гадавіна ліквідацыі нямецкага нацысцкага канцлагера «Майданэк», размешчанага каля Любліна на ўсходзе Польшчы.
З нагоды знамянальнай даты ля мемарыяла ў памяць аб вязнях і ахвярах канцлагера «Майданэк» былі ўскладзеныя кветкі і запаленыя свечкі. З-за эпідэміі афіцыйныя ўрачыстасці не праводзіліся.
Загад аб стварэнні лагера «Майданэк» на тэрыторыі акупаванай Германіяй Польшчы быў аддадзены Генрыхам Гімлерам 20 ліпеня 1941 года. Гісторыкі сыходзяцца на тым, што ўсяго за час існавання лагера ў ім знаходзілася 150 тыс. вязняў, у большасці яўрэяў і палякаў, з якіх 80 тыс. былі фізічна знішчаныя. Немцы пачалі эвакуацыю «Майданэка» 1 красавіка 1944 года. Па меры набліжэння Чырвонай Арміі вязняў вывозілі ў іншыя канцлагеры.
Да апошніх дзён ахова СС замятала сляды злачынстваў: эсасаўцы разбіралі баракі, спальвалі целы, знішчалі дакументацыю.
23 ліпеня «Майданэк» быў вызвалены Чырвонай Арміяй.
вс