Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскае МЗС асудзіла зняволенне расійскага гісторыка Юрыя Дзмітрыева

23.07.2020 11:16
Кіраўнік таварыства «Мемарыял» у Карэліі Юры Дзмітрыеў шукаў масавыя магілы сталінскіх ахвяр.
     2013
Юры Дзмітрыеў у Сандармоху ў 2013 годзеАўтар: Visem - собственная работа, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=30120216

Польскае Міністэрства замежных спраў асудзіла зняволенне на 3,5 гады расійскага гісторыка Юрыя Дзмітрыева. Ён адкрыў месца масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Кіраўнік таварыства «Мемарыял» у Карэліі быў абвінавачаны ў педафіліі ў дачыненні да сваёй падчарыцы.

Польскае Міністэрства замежных спраў назвала прысуд «чарговым этапам вайны з памяццю, якую вядуць вышэйшыя расійскія ўлады».

-Дзякуючы яго дакладнай працы магчымым стала, між іншым, ушанаванне месцаў забойства ахвяр НКУС у Сандармоху і Чырвоным Бары. Многае сведчыць аб тым, што заслугі ў даследаванні сталінаўскага рэжыму сталі, на жаль, адначасова прычынай пераследу расійскага гісторыка, – чытаем у заяве.

Польскія ўлады дадалі, што «Рэч Паспалітая Польшча паслядоўна выступае супраць усім формам рэпрэсій, у тым у дачыненні да незалежных гісторыкаў».

Юры Дзмітрыеў шукаў масавыя магілы сталінскіх ахвяр з 90-х гадоў, а ў 1997 годзе знайшоў месцы паховін з 30-х гадоў недалёка Медвеж’егорску. У 2015 годзе ён быў адзначаны польскім Залатым Крыжом Адвагі.

ав