5,5 тысяч чалавек удзельнічаюць у вайсковай падрыхтоўцы ў Войску Польскім. Ужо месяц ідуць трэніроўкі ў рамках падрыхтоўкі для рэзервістаў і людзей, якія раней не мелі дачынення з мундзірам.
Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак, назіраючы за практыкаваннямі ў Першай варшаўскай бранятанкавай брыгадзе, сказаў, што рашэнне аб аднаўленні вайсковай падрыхтоўкі было правільным:
-У чэрвені я прыняў рашэнне, каб войска вярнулася да практыкаванняў. Больш за ўсё я хацеў, каб і рэзервісты, і кандыдаты да падрыхтоўчай службы звязалі сваю будучыню з Войскам Польскім.
Сярод кандыдатаў, якія прыбылі на падрыхтоўку, 2/3 – гэта беспрацоўныя, якія страцілі працу ў выніку пандэміі каранавіруса. Міністр Марыюш Блашчак нагадаў, што гэта была адна з мэт аднаўлення ваеннай падрыхтоўкі.
ав