Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы плануецца адміністрацыйная рэформа сталічнага Мазавецкага ваяводства

27.07.2020 10:20
Супраць раздзелу выступае апазіцыя і абвінавачвае кіруючую сілу ў палітычнай выгадзе.
Radosław Fogiel
Radosław FogielWojciech Kusiński/Polskie Radio

Раздзел сталічнага Мазавецкага ваяводства павінен даць штуршок да развіцця рэгіёну, сказаў дэпутат Сейму Польшчы, намеснік прэс-сакратара кіруючай кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць» Радаслаў Фогель. Партыя, якая мае большасць у Сейме, плануе правесці рэформу Мазавецкага ваяводства, вылучыўшы з яго Варшаву і навакольныя паветы і стварыўшы асобнае, Варшаўскае ваяводства.

Паводле Фогеля, якія быў на размове ў эфіры Польскага радыё, актуальна Мазавецкае ваяводства траціць у фінансавым плане, таму што шматлікія еўрапейскія датацыі асядаюць у Варшаве і не даходзяць у рэгіён.

Супраць раздзелу выступае апазіцыя і абвінавачвае кіруючую сілу ў палітычнай выгадзе, паколькі раздзел ваяводства прывёў бы да датэрміновых муніцыпальных выбараў, падчас якіх «Права і справядлівасць» разлічвае на большасць мандатаў. Не падтрымліваюць перадзелу таксама ўлады Варшавы і Мазавецкага ваяводства.

вс