Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на адным з найбольшых мастоў у Польшчы (ВІДЭА)

27.07.2020 13:28
Такім чынам беларусы польскага Паморʼя адзначылі 30-годдзе незалежнасці Беларусі.
,       (, , ),   --
Беларусы, якія пражываюць у польскай балтыйскай агламерацыі (Гданьск, Гдыня, Сопат), вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг на гданьскім мосце імя Яна Паўла ІІфота: screen/YouTube/

Беларусы, якія пражываюць у польскай балтыйскай агламерацыі (Гданьск, Гдыня, Сопат), вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг на гданьскім мосце імя Яна Паўла ІІ.

Згаданы мост праз Віслу з'яўляецца адным з найбольшых падвесных мастоў у Польшчы, падвешаных на адным пілоне.

Удзельнікі мерапрыемства знялі фільм з падзеі з дрона, які можна ўбачыць у інтэрнэце.

Такім чынам беларусы польскага Паморʼя адзначылі 30-годдзе незалежнасці Беларусі. Нагадаем, 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

вс