Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы расце сутачны паказнік прыросту заражаных каранавірусам

28.07.2020 12:40
Для лячэння хворых выкарыстоўваецца 61 апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneHalfpoint/ Shutterstock

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 502 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі яшчэ 6 чалавек.

Усяго ў Польшчы тэсты пацвердзілі 43904 выпадкі заражэння, 1682 чалавекі памерлі. З пачатку эпідэміі ад захворвання ачунялі 33043 пацыента.

Ведамства таксама паведаміла, што 7245 чалавек знаходзяцца пад эпідэміялагічным наглядам, а 94920 застаюцца на каранціне.

Міністэрства аховы здароўя таксама інфармуе аб тым, што 1655 бальнічных ложкаў занятыя пацыентамі з каранавірусам. Для лячэння хворых выкарыстоўваецца 61 апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх.

IAR/эж