Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адзначэнне гадавіны Варшаўскага паўстання пройдзе з абмежаваннямі

28.07.2020 19:19
Аднак гэтак жа, як і ў папярэднія гады, жыхары сталіцы ўшануюць паўстанцаў у так званую гадзіну «W», гэта значыць у 17.00.
Polnische Widerstandskmpfer hatten im Sommer 1944 den Versuch unternommen, die deutschen Truppen aus Warschau zu vertreiben.
Polnische Widerstandskämpfer hatten im Sommer 1944 den Versuch unternommen, die deutschen Truppen aus Warschau zu vertreiben.PAP/Newscom

Падчас прэс-канферэнцыі мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі заклікаў жыхароў сталіцы ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях пры пасярэдніцтве мас-медыя:

-Нам важна берагчы здароўе нашых паўстанцаў. Праз эпідэмію ўрачыстасці будуць мець некалькі іншы характар, чым дагэтуль. Мы таксама вельмі ўдзячныя ўсім паўстанцкім арганізацыям за разуменне таго, што сёлета гэтыя ўрачыстасці будуць выглядаць інакш. Мы, вядома, усіх заахвочваем сачыць за імі як з дапамогай СМІ, так і ў сацыяльных сетках.

Рафал Тшаскоўскі таксама адзначыў, што гэтак жа, як і ў папярэднія гады, жыхары сталіцы ўшануюць паўстанцаў у так званую гадзіну «W», гэта значыць у 17.00.

Менавіта ў гэтуы час 1 жніўня 1944 году пачалося Варшаўскае паўстанне. У памятных месцах паўстання і перад помнікамі будуць ускладзеныя кветкі, а на Узгорку паўстання (пол. Kopiec Powstania) запаляць знічы памяці. Плануецца таксама правядзенне памятнага шэсця па вуліцах Варшавы.

IAR/эж