Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Урад Польшчы прыняў папярэдні праект бюджэту на 2021 год

28.07.2020 20:55
 Радзе міністраў Польшчы выказалі здагадку, што ў наступным годзе ўзровень беспрацоўя павялічыцца да 7,5%.
.
.Фото: pixabay.com

Паводле дакумента, у 2021 годзе ВУП Польшчы мае павялічыцца на 4%, тады як інфляцыя складзе 1,8%.

У Радзе міністраў Польшчы выказалі здагадку, што ў наступным годзе ўзровень беспрацоўя павялічыцца да 7,5%. Пры гэтым будзе назірацца зніжэнне тэмпаў росту заработнай платы. Так, сярэдняя заробак, па разліках урада, павялічыцца менш чым на 3,5%.

Пры гэтым, згодна з праектам бюджэту, будзе назірацца відавочнае аднаўленне экспарту, які, як чакаецца, сёлета скароціцца на 9,3%, а потым – павялічыцца амаль на 7%. У той жа час прагназуецца скарачэнне імпарту больш чым на 10%.

Папярэдні праект бюджэту на наступны год зараз паступіць на разгляд Рады грамадскага дыялогу.

IAR/эж