У Польшчы стартавала ўжо 5-я штогадовая акцыя #BohaterOn, закліканая захоўваць і папулярызаваць памяць аб удзельніках Варшаўскага паўстання.
У цырымоніі пачатку чарговай кампаніі ў Варшаве прыняў удзел віцэ-прэм'ер і міністр культуры Польшчы Пётр Гліньскі. Паводле яго слоў, Варшаўскае паўстанне – гэта сімвал найважнейшых каштоўнасцяў для кожнага грамадства:
-Гэтая акцыя зʼяўляецца ўвасабленнем павагі польскага грамадства да нашых герояў, якія сімвалізуюць самыя важныя каштоўнасці, без якіх не можа існаваць грамадства.
Сярод іншага, у рамках акцыі #BohaterOn запланавана рассылка паштовак варшаўскім паўстанцам, а таксама дадатковыя заняткі ў школах, прысвечаныя Варшаўскаму паўстанню 1944 года.
IAR/эж