Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Азербайджан і Турцыя праводзяць сумесныя манеўры

29.07.2020 18:09
У перыяд з 1 па 5 жніўня манеўры з прыцягненнем сухапутных войскаў праходзяць у Баку і Нахічэвані, а з 29 ліпеня па 10 жніўня з удзелам ваеннай авіяцыі - у Баку, Нахічэвані, Гянджы, Кюрдаміры і Яўлаху.
Мапа Карабахскага канфліктуFoto: OSW

Азербайджан і Турцыя ў сераду, 29 ліпеня, прыступілі да правядзення сумесных шырокамаштабных манеўраў. У Міністэрстве абароны Азербайджана пацвердзілі прыбыццё турэцкіх вайскоўцаў. У сваю чаргу міністр абароны Арменіі Давід Танаян падкрэсліў, што важна не дапусціць правакацый у непасрэднай блізкасці ад армянскіх межаў.

Як паказвалі ў азербайджанскім абаронным ведамстве, у перыяд з 1 па 5 жніўня манеўры з прыцягненнем сухапутных войскаў праходзяць у Баку і Нахічэвані, а з 29 ліпеня па 10 жніўня з удзелам ваеннай авіяцыі - у Баку, Нахічэвані, Гянджы, Кюрдаміры і Яўлаху.

Па дадзеных інфармагенцтваў, у 2013 годзе ў Баку і Анкара правялі сем сумесных вучэнняў, у мінулым годзе іх колькасць практычна падвоілася.

Кіраўнік армянскага Мінабароны Давід Танаян падкрэсліў, што, "з вайсковага пункту гледжання, тактычны характар азербайджана-турэцкіх вучэнняў не выклікае заклапочанасць", аднак важна, каб яны не ператварыліся ў "правакацыйныя дзеянні" ў непасрэднай блізкасці да межаў Арменіі, абаронных аб'ектаў і іншай інфраструктуры.

З 12 ліпеня на мяжы Арменіі і Азербайджана працягваюцца ўзброеныя сутыкненні. У Азербайджане заявілі пра спробу УС Арменіі атакаваць пазіцыі азербайджанцаў з выкарыстаннем артылерыі, у Ерэване ж назвалі прычынай абвастрэння спробы прарыву з азербайджанскага боку. Абодва бакі паведамлялі аб загінуўшых ваеннаслужачых. З 17 ліпеня абстаноўка, паводле ацэнак абодвух бакоў, адносна спакойная, але паведамленні аб абстрэлах у раёне мяжы і ля лініі судакранання ў Нагорным Карабаху паступалі рэгулярна.

Мінабароны Арменіі 27 ліпеня паведаміла аб гібелі армянскага вайскоўца ў выніку снайперскага агню з боку азербайджанскіх вайскоўцаў. У сваю чаргу, паводле звестак Мінабароны ў Баку, узброеныя сілы Арменіі за суткі парушылі рэжым спынення агню 45 разоў.

Гаворачы аб сітуацыі на армяна-азербайджанскай мяжы і лініі судотыку паміж Карабахам і Азербайджанам, міністр абароны Арменіі Танаян адзначыў важную ролю Расеі, ЗША і Францыі ў разрадцы напружанасці і працягу перамоўнага працэсу з удзелам сустаршыняў Мінскай групы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

dw.com/эж