У аўторак, 28 ліпеня Еўрапейская камісія прыняла спіс з 127 праектаў у рамках праграмы «Партнёрства гарадоў», якія ў агульнай складанасці атрымалі 2 324 327 еўра са сродкаў ЕЗ. У рамках праграмы можна было атрымаць фінансаванне ў памеры да 25 тысяч еўра на праекты, якія мабілізуюць грамадзян на мясцовым узроўні для правядзення дэбатаў па канкрэтных пытаннях з еўрапейскага палітычнага парадку дня.
У той жа дзень камісар ЕЗ па пытаннях роўнасці Алена Далі паведаміла, што шэсць заявак на фінансаванне праектаў у рамках праграмы былі адхіленыя. У іх складанні, як паведаміла камісар, удзельнічалі польскія мясцовыя ўлады, якія прынялі рэзалюцыі аб «Зонах, свабодных ад ЛГБТ» або «Сямейных правах».
Агулам у Польшчы каля 100 гарадоў, паветаў і лакальных органаў улады прынялі рашэнні, якія накіраваныя супраць распаўсюджвання «ЛГБТ-ідэалогіі». Рэзалюцыі носяць сімвалічны характар і не з'яўляюцца абавязковымі.
IAR/эж