X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Беларусы ў Польшчы масава ідуць галасаваць на выбарах

09.08.2020 10:12
Амбасада не падрыхтавалася і не стварыла магчымасці для галасавання.
     ,     .
Беларусы чакаюць пад Амбасадай у Варшаве, каб прагаласаваць на выбарах прэзідэнта. Belaruski Dom u Warszawie/A.Zarembiuk

Людзі перакананыя, што гэта зроблена спецыяльна.

9 жніўня ў Беларусі прыходзяць выбары прэзідэнта Беларусі. Гэта асноўны дзень галасавання. Пры гэтым галасуюць ня толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Асаблівы ажыятаж сёлета назіраецца ў Польшчы.


Чарга людзей на галасаванне перад Амбасадай Беларусі ў Варшаве Чарга людзей на галасаванне перад Амбасадай Беларусі ў Варшаве

Шмат беларусаў выказала жаданне прагаласаваць на выбарах. З самай раніцы на ўчастак для галасавання пры Амбасадзе Беларусі ў Варшаве выстраілася цэлая чарга.


Галасаванне на выбарах прэзідэнта ў Варшаве. Перад Амбасадай Беларусі чакаюць жадаючыя прагаласаваць. Галасаванне на выбарах прэзідэнта ў Варшаве. Перад Амбасадай Беларусі чакаюць жадаючыя прагаласаваць.

Некаторыя займалі чаргу нават а 2 ўначы.

Аднак галасаванне ідзе вельмі паволі, кажа старшыня Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

- Гэта і так поспех у параўнанні з тым, як ішла рэгістрацыя выбарцаў. Два апошнія тыдні людзі прыязджалі з усяе Польшчы, каб зарэгістравацца. Увесь гэты час стаялі чэргі. Амбасада за гадзіны «паспявала» зарэгістраваць толькі адну асобу. Цяпер жа за паўтары гадзіны прагаласавала 15 чалавек. Прагрэс! Пры гэтым людзей вельмі багата. Думаю больш за тысячу.

Паводле ЦВК сёлета за мяжой створана 5 767 участкаў для галасавання па выбарах прэзідэнта Беларусі. У Польшчы сфармаваныя тры выбарчыя ўчасткі – у Варшаве, Беластоку і Бяла-Падляска. Амбасада ў Варшаве апынулася негатовай да такой колькасці жадаючых прагаласаваць.

- Амбасада не рада, магчыма яны ведаюць, як прагаласуюць усе беларусы, што жывуць у Польшчы. Людзі прыязджалі з усяе Польшчы, са Шчэціна, Лодзі, каб зарэгістравацца, бо амбасада ў Варшаве абслугоўвае ўсю Заходнюю Польшчу. Калі рэгістравалі ад аднаго да 4 чалавек за гадзіну, а ўдзень па 30 асобаў, – гэта дакладна сведчыць пра тое, што амбасада не зацікаўленая ў тым, каб людзі прагаласавалі, - казаў Зарэмбюк.

Унутры Амбасады Беларусі ў Варшаве на выбарчым участку №99 сёння няма нікога з незалежных назіральнікаў.

Беларускі дом у Варшаве праводзіць незалежны exit-poll выбараў. Вынікі будуць абвешчаныя а 22 гадзіне мінскага часу.

ПР/юл