Іран і Беларусь дамовіліся стварыць механізм рэгулярных сустрэч прадстаўнікоў цэнтральных і камерцыйных банкаў, а таксама фінансавых устаноў дзвюх краін. Пра гэта паведаміў Цэнтральны банк Ірана па выніках 19-га пасяджэння сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску, на што звярнуў ўвагу Reform.news.
Пасяджэнне праходзіла з 29 верасня па 2 кастрычніка. Дэлегацыю Цэнтральнага банка Ірана ўзначальваў генеральны дырэктар па міжнародных адносінах і супрацоўніцтве Хасейн Кашыры.
Паводле паведамлення іранскага рэгулятара, бакі абмяркоўвалі практычныя спосабы ўхілення перашкод для валютных і банкаўскіх аперацый. Рэгулярныя сустрэчы павінны дапамагчы падтрымліваць гандаль і эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама развіваць узаемныя інвестыцыі.
Кашыры заявіў аб гатоўнасці банкаўскай сістэмы і фінансавых устаноў Ірана прыцягваць прамыя інвестыцыі і садзейнічаць удзелу беларускіх банкаў у буйных эканамічных і гандлёвых праектах у краіне.
У паведамленні не ўдакладняюцца тэрміны запуску механізма сустрэч, пералік банкаў і канкрэтныя інструменты, якія плануецца выкарыстоўваць для спрашчэння разлікаў.
яс