Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Анджэй Дуда паабяцаў рэагаваць на падзеі ў Беларусі

10.08.2020 19:03
«Мы сочым за сітуацыяй і будзем рэагаваць адпаведна да падзей і акалічнасцей».
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej DudaFlickr.com/Jakub Szymczuk

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў на сваім профілі ў сетцы Twitter, што размаўляў з паслом Польшчы ў Беларусі. «Толькі што размаўляў з паслом РП у Беларусі спадаром Артурам Міхальскім. Я атрымаў падрабязную інфармацыю аб тым, што там адбывалася і адбываецца. Мы сочым за сітуацыяй і будзем рэагаваць адпаведна да падзей і акалічнасцей», – зазначыў польскі прэзідэнт.

Раней паведамлялася, што прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заклікаў улады Еўрасаюза склікаць надзвычайны саміт ЕС па сітуацыі ў Беларусі.

вс