Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чальцы польскага ўраду сустрэліся ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі

11.08.2020 08:47
Паводле Матэвуша Маравецкага, Еўразвяз павінен быць глабальным лідарам на міжнароднай арэне, павінен актыўна далучыцца да вырашэння канфлікту.
, 10.08.2020
Мінск, 10.08.2020 PAP/EPA/YAUHEN YERCHAK

Польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі ўчора пасля поўдня сустрэўся з чальцамі ўраду ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі – інфармуе Канцылярыя прэзідэнта. Кіраўнік ураду ў гэтай справе правёў тэлефонную размову з еўразвязаўскімі лідарамі.

У сустрэчы прынялі ўдзел віцэ-прэм’еры Ядвіга Эмілевіч, Пётр Гліньскі і Яцэк Сасін, а таксама міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч і віцэ-міністр МУС Мацей Вонсік. На ёй абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, а таксама тое, як у такой сітуацыя павінна дзейнічаць Польшча. У камюнюке пасля сустрэчы было падкрэслена, што Польшча, як краіна-суседка, сочыць за сітуацыяй у Беларусі.

-Наша краіна не застаецца абыякавай у дачыненні да гэтых падзей і заклікае краіны ЕЗ падтрымаць беларускае грамадства. Магчымая эскалацыя канфлікту – гэта таксама вялікая пагроза для бяспекі не толькі Польшчы, але і цэлага ЕЗ, – зазначыла Канцылярыя прэм’ера.

Перад гэтым Матэвуш Маравецкі правёў тэлефонную размову з старшынёй Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем, старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен і камісарам ЕЗ па справах суседства Оліверам Варгеі. Размова была працягам ліста польскага прэм’ера да еўрапейскіх лідараў, у якім ён напісаў, што ЕЗ мае абавязак салідарнага дзеяння ў дачыненні да беларусаў.

Паводле кіраўніка польскага ўраду, Еўразвяз павінен быць глабальным лідарам на міжнароднай арэне, павінен актыўна далучыцца да вырашэння канфлікту і перадухіліць яго паглыбленне.

ав