Урачыстасць адбылася ў гадавіну выдачы загаду аб забіцці больш за ста тысяч палякаў, якія жылі на тэрыторыі СССР – гаворыць дырэктар кракаўскага аддзялення Інстытуту нацыянальнай памяці Філіп Мусял:
-Гэта былі масавыя забойствы, у якіх загінулі прынамсі 111 тысяч палякаў. Загінулі толькі таму, што яны былі палякамі. Сярод розных нацыянальнасцяў, якіх забівалі саветы, палякі складалі самы высокі адсотак.
У рамках «польскай аперацыі» на тэрыторыі, між іншым, Казахстану і Сібіры былі дэпартаваныя больш за сто тысяч палякаў, якія жылі ў Беларусі і Украіне.
ав