Нягледзячы на пандэмію каранавіруса, турысты сцякаюцца ў Татры на поўдні Польшчы. Гэта адзін з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў краіны.
Каля 550 тысяч чалавек выйшлі на сцежкі ў Нацыянальным парку Татры ў ліпені. Гэтая лічба толькі крыху знізілася ў параўнанні з 577 тысячамі ў тым жа месяцы мінулага года.
У жніўні сёлета колькасць турыстаў таксама была вялікай, на ўездах на сцежкі, якія вядуць да самых папулярных вяршыняў, былі доўгія чэргі.
Супрацоўнікі Нацыянальнага парку Татры нагадваюць наведвальнікам, што яны павінны трымацца на адлегласці паўтары метраў ад іншых людзей і пазбягаць дотыкаў лаў і бар'ераў.
PAP/