Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паліцыя шукае вінаватых у нападзе на мужчыну, які ў Познані абараняў украінскага падлетка

20.07.2026 17:10
60-гадовы мужчына быў шпіталізаваны з-за праблем з памяццю.
.    .
Паліцыя. Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/AndrzejRembowski/free commercial use license

Познаньская паліцыя разглядае магчымасць апублікавання відэазапісаў з камер відэаназірання, на якіх бачныя злачынцы, якія напалі на 60-гадовага мужчыну, які ўстаў на абарону ўкраінскага падлетка. Следчыя ўжо апыталі сведкаў інцыдэнту, кажа прэс-сакратар Вялікапольскай паліцыі Анджэй Баровяк (Andrzej Borowiak).

— У нас ёсць запісы з камер відэаназірання, устаноўленых на трамвайных прыпынках. У нас таксама ёсць запісы з самога трамвая. Мы паспрабуем выявіць падазраваных і арыштаваць іх як мага хутчэй, — заявіў Анджэй Баровяк.

Напад на 60-гадовага мужчыну адбыўся ў пятніцу (17 ліпеня) у раёне Пянткова (Piątkowo) ў Познані. Падчас паездкі ў трамваі мужчына абараняў украінскага падлетка, якога абражалі трое мужчын. Злачынцы плюнулі на яго і некалькі разоў ударылі ў твар.

60-гадовы мужчына быў шпіталізаваны з-за праблем з памяццю. Пасля абследавання яго адпусцілі дадому.

IAR/аз