Беларуская Служба

Польская Пошта выпусціла памятныя маркі з нагоды стагоддзя Варшаўскай бітвы

13.08.2020 13:14
Польская Пошта таксама падрыхтавала выставу, прысвечаную Варшаўскай бітве і паштальёнам, якія таксама бралі чынны ўдзел у барацьбе за незалежнасць маладой польскай дзяржавы.
Obraz Cud nad Wisłą
Obraz "Cud nad Wisłą" Jerzy Kossak, reprodukcja

На памятных марках будуць фрагменты карцін Войцеха Косака, прысвечаныя «Цуду на Вісле».

Міністр нацыянальнай абароны Мар'юш Блашчак сказаў падчас прэзентацыі марак, што гэта выдатная ініцыятыва, якая можа пашырыць веды пра «Цуд на Вісле»:

- Пароджаны нашымі продкамі «Цуд на Вісле» абараніў незалежнасць польскай дзяржавы. Яны спынілі бальшавіцкую навалу і тым далі свабоду ўсёй Еўропе.

Польская Пошта таксама падрыхтавала выставу, прысвечаную Варшаўскай бітве і паштальёнам, якія таксама бралі чынны ўдзел у барацьбе за незалежнасць маладой польскай дзяржавы. У прадстаўленых калекцыях выстаўлены, у прыватнасці, унікальныя дакументы той эпохі. Выстава будзе пабывае ў дзевяці гарадах Польшчы.

IAR/эж