Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча сочыць за ваеннымі манеўрамі ў Беларусі

17.08.2020 10:01
Мінабароны Польшчы: Мы ўважліва сочым за тым, што зараз адбываецца ў Беларусі, таксама, калі гаворка ідзе пра войска.
-     .
Віцэ-міністр нацыянальнай абароны Польшчы Войцех Скуркевіч.Foto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Польшча ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, паведаміў віцэ-міністр нацыянальнай абароны Польшчы ў Першай праграме грамадскага Польскага радыё. Войцех Скуркевіч (Wojciech Skurkiewicz) пракаментараваў манеўраў беларускай арміі, якія пачынаюцца каля мяжы з Польшчай.

- Мы ўважліва сочым за тым, што зараз адбываецца ў Беларусі, таксама, калі гаворка ідзе пра войска. Нагадваю да гэтай пары беларуская армія не ўдзельнічала ў дзеяннях, накіраваных супраць грамадзянаў. Гэта змянілася ў моманце, калі прагучалі заявы наконт манеўраў ля Гродна.

Паводле заяваў, беларускія манеўры будуць працягвацца чатыры дні. Мінабароны Беларусі паведаміла, што вучэнні будуць праходзіць, у прыватнасці, у горадзе Астравец, дзе будуецца АЭС.

Жаўнеры будуць трэніраваць на палігоне „Гожа” ля мяжы Беларусі, Польшчы і Літвы, а таксама на палігоне „Нёмана” каля Ліды, недалёка ад літоўскай мяжы. Танкісты і механізаваныя войскі павінны трэніраваць на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі каля польскай мяжы.

аз