Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) заявіў, што нават калі б Аляксандр Лукашэнка прайграў выбары, то на дадзены момант
ён надалей з’яўляецца кіраўніком краіны, паколькі тэрмін яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў надалей працягваецца.
Таму, паводле палітыка, каментуючы заявы Святланы Ціханоўскай пра гатоўнасць узяць адказнасць за краіну, варта ўлічваць палажэнні беларускай Канстытуцыі.
- Тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі надалей працягваецца. Нельга аб’яўляць сябе прэзідэнтам зыходзячы з факту перамогі на выбарах, як гэта кажа спадарыня Ціханоўская. Польскую пазіцыю прэзентаваў у Сейме прэм’ер Маравецкі. Мы лічым, што ў сувязі з парушэннямі, якія адбыліся падчас выбараў і адсутнасцю незалежных назіральнікаў, апошнія выбары ў Беларусі павінны быць праведзеныя паўторна.
Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што хоча, каб краіна супакоілася, былі вызваленыя палітвязні і распрацаваная прававая база для правядзення новых, сапраўдных, справядлівых прэзідэнцкіх выбараў, якія магла б прызнаць міжнародная супольнасць.
аз