Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Матэвуш Маравецкі: Беларусы могуць разлічваць на падтрымку Польшчы

17.08.2020 20:04
„Сёння, 40 гадоў пасля Жнівеньскіх пагадненняў у Польшчы, нам зноў патрэбна гэтая салідарнасць”, - дадаў польскі прэм'ер.
       100-       .
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі падчас цырымоніі з нагоды 100-годдзя пачатку Другога Сілезскага паўстання ў горадзе Хожаў.PAP/Andrzej Grygiel

Прэм'ер-міністр запэўніў Святлану Ціханоўскую ў тым, што беларусы могуць разлічваць на падтрымку Польшчы. Матэвуш Маравецкі гаварыў з былой кандыдаткай на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі па тэлефоне.

„Я запэўніў, што беларусы атрымліваюць поўную падтрымку Польшчы - як у імкненні да свабоды, так і ў штодзённым жыцці ў Польшчы”, - напісаў кіраўнік урада ў Твітэры.

„Сёння, 40 гадоў пасля Жнівеньскіх пагадненняў у Польшчы, нам зноў патрэбна гэтая салідарнасць”, - дадаў прэм'ер Маравецкі.

Увечары ў эфіры TVPInfo кіраўнік Канцылярыі прэм'ера заявіў, што Матэвуш Маравецкі „размаўляў з Ціханоўскай пра неабходнасць вызвалення ўсіх палітвязняў і рэпрэсаваных; пра неабходнасць правядзення ў Беларусі свабодных дэмакратычных выбараў”.

Міхал Дворчык паведаміў, што Святлана Ціханоўская падзякавала Матэвушу Маравецкаму за план „Салідарныя з Беларуссю”, які кіраўнік урада агучыў на мінулым тыдні ў Сейме.

аз