Адразу восем польскіх ВНУ ўвайшлі ў 1000 лепшых па версіі акадэмічнага рэйтынгу ўніверсітэтаў свету, вядомага таксама як Шанхайскі спіс.
Дакладнае месца ў рэйтынгу вядома толькі ў выпадку першых ста лепшых вышэйшых навучальных устаноў. Наступныя месцы пазначаны толькі прыблізна – у групах па 100 універсітэтаў.
Найлепшай польскай навучальнай установай названы Варшаўскі ўніверсітэт, які сёлета вярнуўся ў чацвёртую сотню. У сваю чаргу ў пятую сотню (з чацвёртай) трапіў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве. Варта таксама адзначыць, што летась Ягелонскі (найстарэйшы ўніверсітэт Польшчы апярэджваў) Варшаўскі ўніверсітэт, але сёлета ён вярнуўся на ганаровае другое месца ў Польшчы.
Горна-металургічная акадэмія ў Кракаве ўвайшла ў восьмую сотню Шанхайскага спісу (у мінулым годзе яна была ў сёмай сотцы), тады як у дзявятую сотню складальнікі рэйтынгу ўключылі Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані, Гданьскую палітэхніку (дэбют у рэйтынгу) і Варшаўскую палітэхніку. У дзясятай (апошняй сотні) таксама апынуліся Сілезскі і Варшаўскі медычны ўніверсітэты.
Першае месца ў Шанхайскім спісе ўжо традыцыйна заняў амерыканскі Гарвардскі ўніверсітэт, другім у свеце названы таксама амерыканскі Стэнфардскі ўніверсітэт, тройку лідараў замкнуў Кембрыджскі ўніверсітэт, які месціцца ў Вялікабрытаніі.
PAP/эж