Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сенат Польшчы адмовіўся павышаць заробкі чыноўнікам

18.08.2020 12:07
План павышэння заробкаў палітыкам абурыў палякаў, якія лічаць, што гэты крок «выходзіць за межы прыстойнасці». 
Сенат ПольшчыPAP/Tomasz Gzell

Польскія сенатары адмовіліся павысіць заработную плату топ-чыноўнікам краіны, у тым ліку прэзідэнту, прэм'ер-міністру і парламентарыям. Яны гэта абгрунтоўваць «каранакрызісам», які значна пагоршыў эканамічны стан Польшчы.

У панядзелак, 17 ліпеня, увечары сенатары прагаласавалі 48 да 45, каб выступіць супраць законапраекта аб павышэнні заробкаў. Цяпер ён вернецца ў ніжнюю палату парламенту – Сейм для перагляду.

План павышэння заробкаў палітыкам абурыў палякаў, якія лічаць, што гэты крок «выходзіць за межы прыстойнасці». Крытыкі заявілі, што палітыкам было недарэчна прызначаць сабе вялікую зарплату ў той час, калі многія прадпрыемствы змагаліся за выжыванне.

Польская гаспадарка скарацілася на 8,2% у другім квартале сёлета, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

У канцы мінулага тыдня ніжняя палата парламента падтрымала планы на павышэнне заробкаў. Сейм знаходзіцца пад кантролем кіроўнай права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць».

Тым не менш, некаторыя назіральнікі заявілі, што менавіта Грамадзянская кааліцыя апазіцыі нанесла ўдар па іміджу. У агульнай складанасці 100 дэпутатаў у пятніцу далучыліся да кіруючых кансерватараў у падтрымку павышэння заработнай платы, нават калі апазіцыя звычайна зʼяўляецца жорсткім крытыкантам урада.

Дадзены законапраект падтрымала таксама першая лэдзі Польшчы Агата Корнхаўзер-Дуда. Паводле незацверджана Сенатам закону, яна б атрымлівала штомесячны заробак.

IAR/эж