Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Першы ў свеце лек супраць COVID-19 вырабляецца ў Польшчы

18.08.2020 12:34
Першая партыя прэпарата будзе прызначана для клінічных выпрабаванняў, праінфармавала кампанія Biomed-Lublin.
PAPEPAABED AL HASHLAMOUN
PAP/EPA/ABED AL HASHLAMOUN.

Фармацэўтычная кампанія Biomed-Lublin пачала працэс вытворчасці імунаглабуліну з плазмы перахварэўшых Sars-CoV-2. Гэта першы ў свеце лек для людзей, заражаных каранавірусам.

На канферэнцыі «Пачатак вытворчасці польскага леку супраць COVID-19» былі абмеркаваны вынікі даследаванняў, якія праводзяцца ў Польшчы і ва ўсім свеце, і прагрэс у лячэнні антыцеламі людзей, заражаных каранавірусам. Прэс-канферэнцыя была арганізавана ў Рэктараце Люблінскага медычнага ўніверсітэта.

Першы пацыент атрымае ін'екцыю праз два месяцы, распавядае Гжэгаж Чалей доктар медычных навук, які з самага ўдзельнічае ў распрацоўцы леку:

-Праз шэсць тыдняў будзе завершаны вытворчы працэс леку. Ужо праз восем-дзевяць тыдняў першы пацыент атрымае ін’екцыю нашым прэпаратам.

Першая партыя прэпарата будзе прызначана для клінічных выпрабаванняў, праінфармавала кампанія Biomed. Навукоўцы таксама звярнулася да краін ЕЗ з просьбай стварыць плазменныя банкі і павялічыць выдаткі на збор і захоўвання плазмы з антыцеламі.

Фармацэўтычная кампаніі Biomed-Lublin паведаміла, што пасля забеспячэння неабходнай колькасці плазмы ў рэгіянальных цэнтрах донарства крыві і гематэрапіі быў пачаты працэс вытворчасці імунаглабуліну супраць SARS-CoV-2.

IAR/эж