Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пошты Літвы і Польшчы ўвялі ў абарот агульную марку, прысвечаную Жыгімонту ІІ Аўгусту

18.08.2020 14:48
На марцы выяўлены фрагмент карціны Яна Матэйкі пад назвай «Жыгімонт і Барбара», на якой польскі мастак увекавечыў шлюб Жыгімонта II і Барбары Радзівіл.
Аўдыё

Новая памятная польска-літоўская паштовая марка выйшла ў свет з нагоды 500-годдзя з дня нараджэння Вялікага князя літоўскага і Караля польскага Жыгімонта II Аўгуста. Яе разам выпусцуіла «Польская пошта» і «Пошта Літвы». На марцы выяўлены фрагмент карціны Яна Матэйкі пад назвай «Жыгімонт і Барбара», на якой польскі мастак увекавечыў шлюб Жыгімонта II і Барбары Радзівіл.

Старшыня праўлення «Польскай пошты» Томаш Здзікот паведаміў, што новая марка ўшануе не толькі постаць караля, але агулам супольную гісторыю польскага і літоўскага народаў:

-1 жніўня 1520 года будучы кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст нарадзіўся ў Кракаве. Ён стаў вялікай постаццю польскага і літоўскага народаў.

Адмысловая марка паступіла ў продаж у Польшчы накладам 175 тысяч экзэмпляраў. Яе наклад у Літве – 30 тысяч асобнікаў.

IAR/эж