Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявіў, што сёння сыдзе з пасады.
Пра гэта міністр паведаміў падчас прэс-канферэнцыі, якая датычыла, між іншым, новых правілаў барацьбы з каранавірусам.
Лукаш Шумоўскі падкрэсліў, што пасля сыходу з міністэрства ён вернецца да функцыі дэпутата і медычнай прафесіі.
- Я нікуды не знікаю, застануся дэпутатам. Вядома, я вярнуся на працы ў шпіталь, каб лячыць пацыентаў.
Чыноўнік дадаў, што даўно збіраўся звольніцца, але заставаўся ў міністэрстве, таму што дамовіўся з прэмʼер-міністрам Матэвушам Маравецкім, на завяршэнне некаторых важных пытанняў, напрыклад, звязаных з кампʼютарызацыяй службы аховы здароўя.
На прэс-канферэнцыі міністр заявіў, што можа спакойна сысці, таму што была пабудавана сістэма барацьбы з covid-19, і пандэмія не прывяла да краху ў эканоміцы.
Лукаш Шумоўскі займаў сваю пасаду з 2018 года.
юл