Беларуская Служба

Сёлета сярэдняя зарплата на прадпрыемствах у Польшчы вырасла на 3,8%

19.08.2020 14:03
У параўнанні з чэрвенем сярэдняя заработная плата вырасла на 1,8%, а занятасць на прадпрыемствах павялічылася на 1,1%.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

У ліпені, у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года, сярэдняя зарплата на прадпрыемствах склала 5 381 65 грошаў (1 228,5 еўра), паведаміла Галоўнае  статыстычнае ўпраўленне Польшчы. Гэта на 3,8 працэнта больш, чым летась.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення таксама паказваюць, што ў мінулым месяцы сярэдняя занятасць на прадпрыемствах была ніжэйшая на 2,3%, а ў гадавым вылічэнні - яна склала 6 мільёнаў 252 тысячы чалавек. Гаворка ідзе пра прадпрыемствы, у якіх працаўладкаваныя больш за 9 чалавек.

У параўнанні з чэрвенем сярэдняя заработная плата вырасла на 1,8%, а занятасць павялічылася на 1,1%.

аз