Беларуская Служба

Дзеячы антыкамуністычнай апазіцыі ў Польшчы будуць атрымліваць 545 еўра пенсіі

19.08.2020 17:12
Некаторыя з іх былі цалкам пазбаўленыя пенсійных выплат.
Паседжанне Сенату PAP/Leszek Szymański

Польскія ўлады падрыхтавалі чарговую прапанову дапамогі для антыкамуністычнай апазіцыі – піша Dziennik Gazeta Prawna.

Згодна з урадавай прапановай, асобам, якія маюць статус дзеяча антыкамуністычнай апазіцыі, ці рэпрэсаваным па палітычных поглядах пенсія будзе паднятая да 2400 злотых (прыкладна 545 еўра). Гаворка пра людзей, якія ў выніку змагання за свабодную Польшчу былі пераследаваныя, што паўплывала на памер іх даходаў, а ў выніку цяперашнюю пенсію. Некаторыя з іх былі цалкам пазбаўленыя пенсійных выплат.

Законапраект прыняты Сенатам без паправак. Польскія палітыкі інфармуюць, што гэта не канец прапановаў для гэтай групы грамадзян.

-Гэта кампенсацыя за страчаныя магчымасці адпаведных заробкаў, – гаворыць парталу https://www.portalsamorzadowy.pl/ віцэ-міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Станіслаў Швед.

Паводле яго, новымі магчымасцямі можа карыстацца каля 9 тысяч чалавек, якія маюць статус дзеяча антыкамуністычнай апазіцыі. З бюджэту краіны на гэта будзе прызначана 62 млн злотых (14 млн еўра).

Акрамя таго, змены ўводзіць таксама льготы для дзеячаў антыкамуністычнай апазіцыі і рэпрэсаваных у памеры 50% на праезд гарадскім транспартам і памерам 51% на праезд міжгароднім транспартам.

Новы закон павінен даць магчымасць няўрадавым арганізацыям рэалізаваць апеку над дзеячамі антыкамуністычнай апазіцыі.