Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Orange знізіў цану званкоў у Беларусь

19.08.2020 18:31
У залежнасці ад тарыфнага плану, гэта азначае зніжэнне цэнаў злучэння на 40-50% у параўнанні са стандартнымі цэнамі.
Demonstracje na Białorusi
Demonstracje na BiałorusiPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Orange Polska і Nju mobile зніжаюць кошты на міжнародныя тэлефонныя званкі з Польшчы ў Беларусь. Гэта робіцца для палягчэння кантактаў са сваімі сем'ямі ў краіне для беларусаў, якія жывуць у Польшчы.

Зніжэнне цэнаў распаўсюджваецца на ўсе званкі з мабільных тэлефонаў у Orange Polska на беларускія стацыянарныя і мабільныя нумары. Новыя цэны на міжнародныя званкі ў Беларусь распаўсюджваюцца як на індывідуальных, так і на юрыдычных кліентаў. Для індывідуальных кліентаў цана будзе адпавядаць тарыфам, якія дзейнічаюць на званкі ў краіны Еўрапейскага Звязу, гэта значыць 1 злоты за хвіліну. Тарыф для бізнесу таксама складзе 1 злоты за хвіліну. У залежнасці ад тарыфнага плану, гэта азначае зніжэнне цэнаў злучэння на 40-50% у параўнанні са стандартнымі цэнамі.

Новаўвядзенне будзе дзейнічаць з 20 жніўня па 2 верасня.

эж