Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З Польшчы ў Ліван вылецеў самалёт з гуманітарнай дапамогай

20.08.2020 11:17
На борце знаходзяцца прадметы гігіены, лекі і ежа, сабраныя Папскаім таварыстваі дапамогі царкве ў нястачы, Польскай чыгунка PKP і Міністэрствам нацыянальнай абароны.
Krajobraz po wybuchu w Bejrucie
Krajobraz po wybuchu w BejruciePAP/EPA/WAEL HAMZEH

З ваеннага аэрапорту ў Вроцлаве вылецеў самалёт з матэрыяльнай дапамогай для Лівана, які знаходзіцца ў глыбокім эканамічным і палітычным крызісе. На борце знаходзяцца прадметы гігіены, лекі і ежа, сабраныя Папскаім таварыстваі дапамогі царкве ў нястачы, Польскай чыгунка PKP і Міністэрствам нацыянальнай абароны.

Дырэктар Таварыства дапамогі царкве ў нястачы айцец Вальдэмар Цісло звярнуў увагу, на катастрафічнае становішча жыхароў Лівана:

-Вуліцы Берута залітыя крывёй адкрылі нашыя сэрцы і нашыя кішэні, каб мы дапамаглі гэтым бедным людзям.

Нагадаем, што польскі ўрад накіраваў першую партыю дапамогі ўжо праз дзень пасля моцнага выбуху ў бэйруцкім порце, які спустошыў ліванскую сталіцу ўвечары 4 жніўня. У выніку выбуху загінулі па меншай меры 177 чалавек, 6 тысяч параненых. Матэрыяльныя страты для Лівану ацэньваюцца ў 10–15 мільярдаў долараў, прыблізна 300 тысяч чалавек засталіся без жытла.

IAR/эж