Беларуская Служба

Старшыня Сената Польшчы сустрэўся з Веранікай Цапкалай

20.08.2020 12:50
Як паведаміў Томаш Гродскі пасля сустрэчы: «Вераніка Цапкала – гэта адна з трох жанчын, якія змянілі вобраз беларускай нацыі».
.   . , , 20  2020 .
В. Цапкала і Т. Гродскі, Варшава, 20 жніўня 2020 г. PAP/Piotr Nowak

«Свабодная і дэмакратычная Беларусь знаходзіцца ў самых глыбокіх і найбольш жыццёвых інтарэсах Польшчы», – заявіў старшыня Сената Томаш Гродскі пасля сустрэчы з беларускай апазіцыянеркай Веранікай Цапкалай, у чацвер 20 жніўня.

З польскага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел таксама намеснік спікера Сената Габрыэла Мараўска-Станецка і апазіцыйны дэпутат Сейму Міхал Шчэрба.

Як паведаміў Гродскі пасля сустрэчы, «Вераніка Цапкала – гэта адна з трох жанчын, якія змянілі вобраз беларускай нацыі. Па сітуацыі ў Беларусі ў польскай палітыцы няма падзелу – бо Польшча можа адназначна канстатаваць, што свабодная і дэмакратычная Беларусь знаходзіцца ў самых глыбокіх, найбольш жыццёвых інтарэсах Рэспублікі Польшча», – падкрэсліў кіраўнік польскага Сенату.

Па словах спікера сената, «падобна, што ў Беларусі прыйшоў час пераменаў». «Калі беларускі народ захоча сам вырашыць, як жыць, якое прыняць рашэнне аб сваёй долі, і як пабудаваць дэмакратыю, то наша задача, у тым ліку і задача Сената, – падтрымаць гэтую гордую нацыю, і мы гэта зробім», – запэўніваў старшыня Гродскі.

Вераніка Цапкала, якая размаўляла па-ангельску, падзякавала маршалу Гродскаму ды іншым польскім палітыкам за падтрымку. Таксама яна падзякавала ўсім, хто падтрымлівае беларусаў у іх намаганнях дамагчыся свабоды і пазбавіцца рэжыму Аляксандра Лукашэнкі:

- На дадзены момант адзіным чалавекам, якога трэба прызнаць прэзідэнтам Беларусі, з'яўляецца Святлана Ціханоўская. Беларусы будуць змагацца за права жыць у дэмакратычнай, свабоднай і квітнеючай краіне. Я яшчэ раз хачу падзякаваць палякам за падтрымку. Я разлічваю на добрыя будучыя адносіны з Польшчай.

Нагадаем, 19 чэрвеня пры дапамозе польскіх палітыкаў і МЗС краіны сямʼя Цапкалаў трапіла на тэрыторыю Польшчы.

PAP/эж

Вераніка Цапкала з мужам і дзецьмі знаходзяцца ў Польшчы (дапоўнена)

19.08.2020 11:36
На 20 жніўня запланаваная сустрэча Веранікі Цапкалы са старшынёй верхняй палаты польскага парламенту Томашам Гродзкім.

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Цапкаламі

19.08.2020 20:31
Валерый і Вераніка Цапкалы падзякавалі Польшчы за падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.