Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падзякаваў Яцэку Чапутовічу, які сышоў у адстаўку з пасады міністра замежных спраў.
Кіраўнік урада напісаў у Фэйсбуку, што „Яцэк Чапутовіч - гэта чалавек высокага класа і выдатны прафесіянал”. „Яго веды і здольнасць арыентавацца ў заблытаных меандрах сусветнай дыпламатыі спрыялі ўмацаванню міжнароднага становішча Рэспублікі Польшча і прычыніліся да шматлікіх поспехаў”, - дадаў Матэвуш Маравецкі.
„Я дзякую яму за апошнія гады кіравання Міністэрствам замежных спраў, жадаю далейшых поспехаў на яго прафесійным шляху”, - напісаў прэм'ер-міністр. Ён таксама выказаў перакананне, што „ прафесар Чапутовіч будзе служыць Польшчы сваім вопыт яшчэ не раз”.
Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч падаў у адстаўку сёння. Па словах кіраўніка канцылярыі прэм'ер-міністра Міхала Дворчыка, яго пераемнік будзе прадстаўлены ў бліжэйшы час разам з новым міністрам аховы здароўя.
У сярэдзіне ліпеня пасля таго, як Анджэй Дуда перамог на прэзідэнцкіх выбарах, старшыня кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі абвясціў аб рэканструкцыі ўрада, якая павінна адбыцца восенню.
аз