Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 903 новыя выпадкі заражэння каранавірусам – гэта рэкордная колькасць з пачатку пандэміі. Міністэрства таксама паінфармавала пра гібель 13 чалавек. З учорашняга дня 548 чалавек з COVID-19 паправіліся.
Найбольшая колькасць новых інфекцый – у Сілезіі – 168. У Малапольскім ваяводстве зафіксавана 156 заражаных, на трэцім месцы Мазавецкае ваяводства – 146 захворванняў.
Трынаццаць чалавек, якія памерлі ад каранавіруснай інфекцыі новай пнеўманіі, былі ва ўзросце ад 64 да 92 гадоў. «У большасці людзей былі спадарожныя захворванні», – паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
З пачатку эпідэміі ў Польшчы было пацверджана 60 тыс. 281 выпадак каранавіруснай інфекцыі, з якіх 1 тыс. 938 чалавек памерлі, а 41 тысяча вылечыліся.
ПР/нг