Беларускія пратэсты не маюць акрэсленай палітычнай афарбоўкі, таму цяжка дакладна акрэсліць, у якім напрамку будзе развівацца дадзены рух. Пра гэта заявіў у эфіры Польскага радыё прафесар паліталагічных навук Яцэк Рэгіня-Захарскі (Jacek Reginia-Zacharski).
Адсутнасць апазіцыйнага палітычнага класу адрознівае сітуацыю ў Беларусі ад падзей ва Украіне ў 2014 годзе, – адзначыў палітолаг.
- Неабходна сачыць за развіццём руху пратэстаў у Беларусі. Магчыма, з часам паявяцца палітычныя лозунгі. Пакуль што ёсць адзін лозунг, які гучыць «Досыць!». Назіраюцца масавыя пратэсты, шматтысячныя, калі не мільённыя. Гэта ўжо пратэсты не толькі ў вялікіх гарадах, яны разліліся па ўсёй краіне. У Беларусі няма каардынацыйнага цэнтру па кіраванні пратэстамі. Эліты стараюцца яго стварыць, але гэта будзе складана.
У Беларусі ўжо каля двух тыдняў працягваюцца масавыя мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Прыхільнікі Святланы Ціханоўскай патрабуюць прызнаць яе перамогу над Аляксандрам Лукашэнкам на выбарах.
ПР/нг