Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дэмакратызацыя Беларусі палепшыць яе эканамічныя адносіны з Польшчай

25.08.2020 08:41
 "Мы спадзяемся, што беларуская гаспадарка збліжаецца да вольнага рынку, у гэтым крыюцца агромністыя шанцы".
Protesty na Białorusi
Protesty na BiałorusiPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Намеснік міністра дзяржаўных актываў Польшчы Януш Кавальскі заявіў, што ў выпадку калі ў Беларусі адбудзецца трансфармацыя да свабоднага рынку – адкрыюцца новыя магчымасці для польскіх фірмаў. Палітык запэўніў, што камерцыйныя кантакты з Беларуссю ўжо інтэнсіўныя, а ў будучыні эканамічнае супрацоўніцтва можа стаць яшчэ больш шчыльным:

-Польскія фірмы моцна зацікаўлены ў тым, каб удзельнічаць у тэхналагічным скачку, які можа адбыцца ў Беларусі пасля таго, як краіна адкрыецца на свет. Мы спадзяемся, што беларуская гаспадарка збліжаецца да вольнага рынку, у гэтым крыюцца агромністыя шанцы.

Януш Кавальскі дадаў, што ўзгодненая пазіцыя польскіх палітыкаў да становішча ў Беларусі будзе садзейнічаць умацаванню адносін, у тым ліку эканамічных.

У сераду, 26 жніўня прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі запрасіў старшыняў усіх парламенцкіх фракцыяў абмеркаваць падзеі ў Беларусі.

IAR/эж

Як выглядае польска-беларускі гандаль

21.08.2020 15:03
Польшча мае невялікі прафіцыт у гандлі з Беларуссю – каля паўмільярда еўра. 

Польская апазіцыя прыняла запрашэнне на сустрэчу ў прэм'ера, прысвечаную Беларусі

24.08.2020 14:24
Пытанне Беларусі павінна абʼядноўваць уладу ды апазіцыю.