Беларуская Служба

Знойдзена музычная сцежка даваеннага польскага фільму «Янка музыка»

25.08.2020 11:08
Фільм «Янка музыка» заснаваны на рамане Генрыка Сянкевіча, а яго першая прэмʼера адбылася 8 лістапада 1930 года.
zdj. il.
zdj. il. shutterstock.com/Bartek Zyczynski

Дзякуючы пошукавай працы Нацыянальнага кінаархіва Польшчы – Аўдыёвізуальнага інстытуту, у Італіі быў знойдзены згублены саўндтрэк да легендарнага даваеннага польскага фільма Janko Muzykant (па- бел. «Янка музыка»). Камедыя была знята ў 1920 годзе рэжысёрам Рышардам Ардыньскім (Ryszard Ordyński)

Фільм ў 1930 годзе зняў рэжысёр Рышард Ардыньскі, а музыку да яго напісалі кампазітары Леон Шылер (Leon Schiller) і Гжэгаж Фітэльберг (Grzegorz Fitelberg).

Кіназнаўца з Аўдыёвізуальнага інстытуту Польшчы Міхал Пеньскоўскі, тлумачыць, чаму знаходка арыгінальнай гукавой сцежкі фільму «Янка музыка» з’яўляецца значнай падзея ў культурным жыцці Польшчы:

-Гэта адна з найвялікшых сенсацыяў апошніх гадоў, калі гаворка ідзе пра вывучэнне польскага перадваеннага кіно. Знойдзены поўны камплект шлакавых кружэлак, яны ў выдатным стане. Для супольнасці польскіх кіназнаўцаў – гэта вялікая радасць. Мы зможам вярнуць фільму «Янка музыка» яго колішні бляск.

Усе кружэлкі з гукавой сцежка да фільму «Янка Музыка» ужо дастаўлены ў Польшчу. Пасля завяршэння працы па рэстаўрацыі саўндтрэка адбудзецца паўторная прэм'ера фільму «Янка музыка». Прэм’ера запланаваны на красавік 2021 года ў варшаўскім кінатэатры Iluzjon.

Фільм «Янка музыка» заснаваны на рамане Генрыка Сянкевіча, а яго першая прэмʼера адбылася 8 лістапада 1930 года.

IAR/эж